Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (Іванава)
Касцёл Узвышэння Святога Крыжа — мураваны каталіцкі храм у г. Іванава Брэсцкай вобласці. ГісторыяПабудаваны з цэглы ў 1848 г. намаганнямі ксёндза К. Палівона, асвячоны ў 1852 г. віленскім біскупам Вацлавам Жылінскім. У 1899 г. будынак адрамантаваны на ахвяраванні прыхаджан. На 1935 г. парафія налічвала каля 1 450 чалавек. Меліся філіяльныя могілкавыя капліцы ў горадзе і вёсках Баландзічы і Моладава. Каталікі Іванава асабліва шануюць святога пакутніка Андрэя Баболю (1591—1657), які за сваю місіянерскую дзейнасць празваны «Апосталам Палесся» ды «Пінскім апосталам». 16 траўня 1657 г. быў схоплены і закатаваны казакамі ў Янаве (пасля 1940 г. — Іванава) у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667). На месцы яго гібелі была ўзведзена высокая, падобная на калону, капліца, вядомая па малюнку Напалеона Орды. Пасля Другой сусветнай вайны ў 1948 г., касцёл быў закрыты, будынак выкарыстоўваўся як склад, а потым прыстасаваны пад Дом культуры. Была ліквідаваныя каплічкі св. Андрэя Баболі. 22 лістапада 1994 г., дзякуючы старанням ксяндза Станіслава Паўліны, будынак быў перададзены суполцы каталіцкага веравызнання, а 4 снежня ў касцёле адбылася першая святая імша. У 1995-2000-я гг. касцёл быў адноўлены, акаймаваны мураванай агароджай з цэнтральнай брамай і бакавымі трох’яруснымі купальнымі вежамі. 29 верасня 2012 г. адміністратарам з правамі пробашча парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў г. Іванаве Пінскага дэканата Пінскай дыяцэзіі прызначаны ксёндз Павел Кручэк. АрхітэктураПрамавугольны ў плане (22,5х12,5 м) будынак пад двухсхільным дахам на галоўным фасадзе завершаны трохступеньчатым атыкам, раскрапаваны пілястрамі абапал уваходнага партала з арачнай люкарнай над ім. Пілястрамі крапаваны і бакавыя фасады, расчлянёныя на два ярусы прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Будынак акаймаваны антаблементам з прафіляваным карнізам на дэнтыкулах. У інтэр’еры зала перакрыта плоскай столлю, апсіда вылучана бакавымі сакрысціямі. Пры ўваходзе галерэя арганных хораў на дзвюх калонах. У алтары злева змешчаны гістарычны рарытэт — драўляны крыж, які выразаў Напалеон Орда. Постаць Ісуса выканала скульптар Хелена Скірмунт[1].
Гл. таксамаЗноскі
ЛітаратураСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia