Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (Целяханы)
Касцёл Узвышэння Святога Крыжа — мураваны каталіцкі храм у г. п. Целяханы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Леніна, 35. Гісторыя![]() ![]() Мураваны касцёл быў пабудаваны ў 1823 годзе. Пасля Другой сусветнай вайны касцёл быў адабраны ў вернікаў і выкарыстоўваўся як кіназала, да якой была дабудавана пляцоўка для танцаў. Казімір Свёнтэк разам з вернікамі прадпрымаў намаганні, каб вярнуць святыню, але па прычыне высокіх коштаў, выстаўленых Міністэрствам культуры, справа не была вырашана. Будынак быў выкуплены бізнесмэнам з Баранавічаў і стаяў 5 гадоў у заняпадзе. У 2018 годзе дыяцэзія выкупіла будынак у Івацэвіцкага райвыканкама і распачала працы па яго аднаўленні[1]. 14 верасня 2019 года біскуп Антоні Дзям’янка цэлебраваў першую імшу ў адноўленым касцёле[2]. ЗноскіПробашчы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia