Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Бездзеж)
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры ў в. Бездзеж Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Ставіцца да Пінскага дэканату Пінскай дыяцэзіі. Касцёл пабудаваны ў 1818 годзе[1], паводле іншых звестак касцёл быў узведзены ў 1914 годзе[2]. АрхітэктураХрам уяўляе сабой прамавугольны ў плане аб'ём, накрыты двухсхільным вальмавым дахам. Па цэнтральнай восі галоўнага фасада размешчаны ўваходны партал з сандрыкам, над ім люнет, франтон з круглым акном у тымпане і невялікая цыліндрычная сігнатурка з крыжам у завяршэнні. Бакавыя фасады расчлянёны прамавугольнымі арачнымі праёмамі. На лаканічных фасадах выдзелены антаблемент, для простай дэкарацыі выкарыстаны карнізныя цягі з зубчыкамі, лапаткі на вуглах і ў прасценках. Уваход аформлены парталам з паўкруглай люкарнай. У інтэр'еры бэлечная столь. Над уваходам размешчаны крывалінейнага абрысу хоры. Зноскі
ЛітаратураЗбор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988]. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia