Касцёл Святой Тэрэзы (Астрына)

Каталіцкі храм
Касцёл Святой Тэрэзы
53°44′05″ пн. ш. 24°31′13″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Астрына
Канфесія Каталіцызм
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Дэканат Шчучынскі дэканат 
Будаўніцтва 1996
Map

Касцёл Святой Тэрэзы — мураваны каталіцкі храм у гарадскім пасёлку Астрына Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі на вуліцы 8 Сакавіка, 24.

Гісторыя

Стары касцёл (1941)

Сучасная парафія створана ў 1992 годзе. Касцёл быў пабудаваны з цэглы ў 1996 годзе і асвечаны 12 верасня 1996 года.

Архітэктура

Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам, завершаным над алтарнай часткай каркаснай чатырохграннай шатровай сігнатуркай. У плоскасны галоўны фасад урэзана двухярусная чатырохгранная вежа-званіца, вылучаная па восі прамавугольным уваходным парталам і васьміграннай люкарнай над ім; верхні ярус-звон прарэзаны вузкімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Прасторавую кампазіцыю ўзбагачаюць нізкія прыбудовы сакрысцій ля алтарнай часткі і крылаў нартэкса на галоўным фасадзе. Перад храмам пастаўлена скульптура Хрыста на чатырохгранным пастаменце[1].

Зноскі

  1. АСТРЫНАЎСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОЙ ТЭРЭЗЫ АД ДЗІЦЯТКА ІСУСА(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2020. Праверана 28 студзеня 2020.

Літаратура

  • Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya