Касцёл Святой Тэрэзы і кляштар піяраў (Шчучын)
Касцёл святой Тэрэзы Авільскай — каталіцкая святыня ў горадзе Шчучыне, Гродзенская вобласць, Беларусь. Належыць да Шчучынскага дэканату Гродзенскай дыяцэзіі. Помнік архітэктуры ў стылі класіцызму[2]. ГісторыяКаталіцкая парафія была створана ў Шчучыне ў 1436 годзе[3]. Калегіум піяраў тут існаваў з 1718 да 1832 года. У 1718 годзе ў Шчучыне быў заснаваны кляштар ордэна піяраў. Сучасны будынак касцёла Святой Тэрэзы быў пабудаваны пры гэтым кляштары ў 1826—1829 з цэглы па фундацыі князя Францыска-Ксаверыя Друцкага-Любецкага пры кляштары[4]. Пасля польскага паўстання 1830 года большасць каталіцкіх кляштараў на тэрыторыі сучаснай Беларусі была зачынена, у тым ліку і кляштар у Шчучыне. Касцёл св. Тэрэзы стаў выконваць ролю парафіяльнага каталіцкага храма. У 1887 і 1892 будынак касцёла рамантаваўся. У 1927 піяры аднавілі сваю дзейнасць (працягвалася да 2-й сусветнай вайны). У 1954 касцёл закрыты. У 1988 вернуты Каталіцкаму Касцёлу, ў 1989 годзе адрэстаўраваны[3]. Як і раней, пры храме ў цяперашні час служаць законнікі Айцы Піяры. У касцёле знаходзіцца статуя Маці Божай Фацімскай. Па ініцыятыве пробашча парафіі ксяндза Казіміра Войцяка і арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча статую каранаваў і асвяціў Папа Ян Павел ІІ падчас Сусветных дзён моладзі ў 1991 г. [5]. АрхітэктураПомнік архітэктуры класіцызму. Мае выцягнутую па падоўжнай восі крыжова-купальную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю. Дамінуе ў ей высокі купал на васьмерыковым барабане над сяродкрыжжам[4]. У дэкоры фасадаў выкарыстаны дарычны ордар. Галоўны фасад вырашаны 4-калонным дарычным порцікам. Вось сіметрыі галоўнага фасада падкрэсленая ўваходным праёмам з сандрыкам, акном у фігурнай ліштве і люкарнай на франтоне. Бакавыя фасады члянёны высокімі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі, аформленымі рустоўкай і завершанымі антаблементам. Сцены ў інтэр’еры расчлянёны паўкалонамі і аздоблены па ўсім перыметры шырокім карнізам. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia