Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (Першамайск)
Касцёл Узвышэння Святога Крыжа — мураваны каталіцкі храм у аграгарадку Першамайск Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Размяшчаецца ў паўночнай частцы вёскі. ГісторыяКасцёл пабудаваны ў 1918 годзе з цэглы. Адрамантаваны і асвечаны ў 1990 годзе. АрхітэктураПомнік архітэктуры мадэрна. Вырашаны прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам. Да вуглоў франтальнага фасада далучаны чатырохгранныя двух’ярусныя вежы, прарэзаныя наверсе круглымі люкарнамі і завершаныя шпілямі з крыжамі. Цэнтральная частка фасада завершана франтонам з увагнутымі гранямі і вылучана акруглым казырком на двух чатырохгранных пілонах. Плоскасныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі і контрфорсамі ў прасценках (рудыменты неаготыкі). 3 алтарнага боку далучана прамавугольная ў плане апсіда, да вуглоў якой прыбудаваны чатырохгранныя сакрысціі. Тарцовы фасад апсіды завершаны франтонам з увагнутымі схіламі (рудыменты неабарока). Касцёл абкружаны бутавай агароджай[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia