Кочышчы
Ко́чышчы[2] (трансліт.: Kocyscy, руск.: Кочищи) — аграгарадок у Ельскім раёне Гомельскай вобласці, каля меліярацыйных каналаў, у тым ліку канавы Шыра. Адміністрацыйны цэнтр Качышчанскага сельсавета. Насельніцтва 450 чал. (2004). Знаходзяцца за 20 км на паўднёвы захад ад горада і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Калінкавічы — Оўруч), за 197 км ад Гомеля; на аўтамабільнай дарозе Старое Высокае — Ельск. ГісторыяУпершыню Кочышчы згадваюцца ў XVI ст. як сяло Мазырскага павета Менскага ваяводства. Паселішча значыцца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага (1567). У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Кочышчы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Мазырскім павеце Мінскай губерні. У вёсцы дзейнічала драўляная царква. Паводле вынікаў перапісу (1897) у Кочышчах дзейнічала царква, працавалі школа і крама. У 1908 вёска ўваходзіла ў склад Скараднянскай воласці. У 1917 тут адкрылася школа. Насельніцтва
Памятныя мясціны
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia