Краснасельскі сельсавет
Краснасе́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Краснасельскі. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Краснае Сяло. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 30 красавіка 1958 года вёска Краснае Сяло пераўтворана ў рабочы пасёлак Краснасельскі. 7 чэрвеня 1958 года Краснасельскі сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў падпарадкаванне ўтвораных Краснасельскага і Роскага пассаветаў. 20 кастрычніка 1959 года да Краснасельскага пассавета далучана частка скасаванага Мачулінскага сельсавета. 18 кастрычніка 2013 года Краснасельскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет, адначасова ў склад сельсавета перададзены аграгарадок Юбілейны і вёскі Грыцкі, Калядзічы, Кукуці, Кутнікі, Маісеевічы, Няверавічы з Ваўкавыскага сельсавета[1]. Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў, без Краснасельскага) — 820 чалавек[2], з іх 76,6 % — беларусы, 16,8 % — палякі, 4,8 % — рускія, 0,7 % — украінцы[3]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года (18 населеных пунктаў) — 7406 чалавек[4]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia