Дабрасе́лецкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці . Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Цяглевічы .
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР . Цэнтр — вёска Дабрасельцы . З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці, з 19 чэрвеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці, з 30 ліпеня 1966 года ў складзе Зэльвенскага раёна. У ліпені 1985 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Цяглевічы. 18 красавіка 2017 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Славаціцкага сельсавета (11 населеных пунктаў: аграгарадок Славацічы , вёскі Авечыцы , Запруддзе , Зенькаўцы , Манцякі , Мелехавічы , Паўлавічы , Пічукі , Хамічы , Церахавічы , Яруцічы )[ 1] .
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 688 чалавек[ 2] , з іх 92,0 % — беларусы , 7,3 % — палякі [ 3] ; паводле перапісу 2019 года (17 населеных пунктаў) — 817 чалавек[ 4] .
Крыніцы
Літаратура
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Цэнтр Аграгарадкі Вёскі
Дабраселецкі сельсавет у гістарычных адміністрацыйных адзінках
Ружанскі раён існаваў у 1940―1962 гадах
Ваўкавыскі раён існуе з 1940 года
Зэльвенскі раён існуе ў 1940—1962 гадах і з 1966 года
Гарадскія пасёлкі Сельсаветы
Бародзіцкі (1940—1954)
Востраўскі (1940—1954)
Галынкаўскі (1940—1962, з 1966)
Дабраселецкі (з 1966)
Дзергялёўскі (1940—1954)
Дзярэчынскі (1940—1962, з 1966)
Зэльвенскі (1940—1962, з 1966)
Казловіцкі (1954—1962, 1966—1967)
Каралінскі (1940—1962, з 1966)
Кастровіцкі (1940—1962, 1966—1967)
Крамяніцкі (1940—1962, з 1966)
Крывіцкі (1940—1961)
Марачынскі (1961—1962, 1966—1974)
Межырэцкі (1940—1954)
Падбалоцкі (1940—1954)
Пасуціцкі (1940—1954)
Пляцяніцкі (1940—1962, 1966—1969)
Самаравіцкі (1954—1962)
Славаціцкі (1966—2017)
Сынкавіцкі (з 1967)
Сянкоўшчынскі (1940—1954)
Тулаўскі (1954—1962, 1966—2017)
Чырвонасельскі (1969—1981)
Ялуцавіцкі (1940—1962, 1966—1972, 1981—2004)