Круглае (Бярозаўскі раён)
Кру́глае[1] (трансліт.: Kruhlaje, руск.: Круглое) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Бярозаўскага сельсавета. Размешчана за 5,5 км ад Бярозы, за 11,5 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская. ГісторыяПаводле перапісу 1897 года вёска ў Бярозаўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 устаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года ў складзе Палескага ваяводства Польшчы. З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска Сакалоўскага сельсавета. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 8 сакавіка 1960 года вёска ў Самойлавіцкім сельсавеце[2] (з 14 красавіка 1964 Бярозаўскі). Паводле перапісу 1970 года дзейнічала ферма. ПланіроўкаЗабудова рэдкая, нерэгулярная, вёска арыентавана з поўначы на паўднёвы захад. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia