Светач (Бярозаўскі раён)
Све́тач[1] (трансліт.: Svietač, руск.: Светоч) (да 1964 года — Горач) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Бярозаўскага сельсавета. Размешчана за 17 км ад Бярозы, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская. ГісторыяУ 1563 годзе ў Пружанскім павеце Кобрынскай экономіі, у Дабучынскай воласці, у абшары двара Блудзенскага і войтаўства Блудзенскага. У канцы XVI ст. — дзяржаўная ўласнасць у Берасцейскім павеце. У 1716 годзе ў складзе войтаўства Блудзенскага Блудзенскага староства. Пад уладай Расійскай імперыіПасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1864 годзе — Горач у Блудзенскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ў Картуз-Бярозскай воласці, дзейнічалі хлебазапасны магазін, малочная крама. З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 да ліпеня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года ў складзе Бяроза-Картузскай гміны Пружанскага павета Палескага ваяводства Польшчы. З 1932 года ў Сігневіцкай гміне. У вёсцы была створана ячэйка КПЗБ, якая ў 1924 годзе ўвайшла ў склад Блудзенскага падрайкома (сакратар В. С. Васілеўскі). З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска Углянскага сельсавета. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі ў вёсцы 9 жыхароў, на фронце загінулі 18 воінаў-землякоў. З 14 красавіка 1964 года вёска ў складзе Бярозаўскага сельсавета[2]. 30 ліпеня 1964 года вёска Горач перайменавана ў Светач[3]. У 1970 годзе ў Бярозаўскім сельсавеце, у племсаўгасе «Прамень». Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia