Зарэчча (Бярозаўскі сельсавет)
Зарэ́чча[1] (трансліт.: Zarečča, руск.: Заречье) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Бярозаўскага сельсавета. Размешчана за 5 км ад Бярозы, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская, на аўтадарозе Кобрын—Бяроза—Баранавічы. ГісторыяЗа 1 км на паўночны ўсход і на захад ад вёскі знаходзяцца 2 стаянкі, выяўленыя ў 1965 і 1968, адносяцца да мезаліту і нёманскай культуры неаліту. Гэта сведчыць об засяленні тутэйшых мясцін у глыбокай старажытнасці. У гістарычных дакументах вёска вядома з XIX ст. Паводле перапісу 1897 года ў Бярозаўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1905 годзе існавала дарожная будка. З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з пачатку 1919 да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 устаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года ў складзе Бяроза-Картузскай гміны Палескага ваяводства Польшчы пад назвай Зажэчча. З 1932 года ў Сялецкай гміне. У кастрычніка 1924 года ў ёй створаны Зарэчанскі падрайкам КПЗБ. З 1939 года ў БССР, з 1940 года вёска Сакалоўскага сельсавета. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінулі 20 воінаў-землякоў. З 1960 года ў складзе Самойлавіцкага сельсавета[2] (14 красавіка 1964 перайменаваны ў Бярозаўскі). Паводле перапісу 1970 года дзейнічала ферма. ПланіроўкаПланіровачна складаецца з няшчыльна забудаванай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, якая выходзіць да аўтадарогі Кобрын—Баранавічы, да яе прымыкае ў паўночнай частцы другая вуліца, арыентаваная з паўднёвага ўсходу на поўнач, з больш рэдкай забудовай. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia