Крылоў (Буда-Кашалёўскі раён)
Крыло́ў[1] (трансліт.: Kryloŭ, руск.: Крылов) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чабатовіцкага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 24 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 72 км ад Гомеля. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы. Забудова драўляная сядзібнага тыпу. ГісторыяЗаснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 14 двароў, 5 жыхароў вёскі загінулі на фронце. У складзе саўгаса «Чабатовічы» (цэнтр — вёска Чабатовічы). Да 18 студзеня 1965 года пасёлак уваходзіў у склад Смычкоўскага сельсавета[2]. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia