Заброддзе (Буда-Кашалёўскі раён)
Забро́ддзе[1] (трансліт.: Zabroddzie, руск.: Забродье) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чабатовіцкага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 28 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 44 км ад Гомеля. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, да якой на поўначы далучаецца невялікі адасоблены ўчастак забудовы. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу. ГісторыяЗаснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1929 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ў складзе эксперыментальнай базы «Пянчын» (цэнтр — вёска Пянчын). Да 24 кастрычніка 2002 года Заброддзе ўваходзіла ў склад Бярвёнаўскага сельсавета[2]. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia