Васільполле
Васільпо́лле[1] (трансліт.: Vasiĺpollie, руск.: Васильполье) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чабатовіцкага сельсавета. На захадзе мяжуе з лесам. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 8 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 32 км ад Гомеля. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з двух невялікіх участкаў безсістэмнай забудовы драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як пасёлак у Чабатовіцкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 годзе ў фальварку было 510 дзесяцін зямлі. У 1926 годзе ў Уваравіцкім раёне Гомельскай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас. 14 жыхароў вёскі загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1959 годзе ў складзе эксперыментальнай базы «Пянчын» (цэнтр — вёска Пянчын). У 1969 годзе ў вёску перасяліліся жыхары пасёлка Хвашчоўка[2]. Да 24 кастрычніка 2002 года ў складзе Бярвёнаўскага сельсавета[3]. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Вядомыя выхадцы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia