Крыстэн Сцюарт
Крыстэн Джэймс Сцюарт (англ.: Kristen Jaymes Stewart; нар. 9 красавіка 1990[1][2][…], Лос-Анджэлес, Каліфорнія[3]) — амерыканская актрыса. Атрымала шырокую вядомасць дзякуючы ролі Бэлы Свон у серыі фільмаў «Змрок». У 2010 годзе атрымала спецыяльную ўзнагароду BAFTA ў катэгорыі «Узыходзячая зорка». У 2012 годзе часопіс «Forbes» назваў Крыстэн Сцюарт самай высокааплатнай актрысай. У 2015 годзе стала першай актрысай-амерыканкай, ганараванай французскай прэміяй «Сезар» (у намінацыі «Найлепшая жаночая роля другога плана» ў драме «Зільс-Марыя»). У 2020 годзе Крыстэн Сцюарт атрымала ўзнагароду «Актрыса дзесяцігоддзя» ад Асацыяцыі галівудскіх крытыкаў. Таксама мае намінацыі на кінапрэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША (2008), «Выбар крытыкаў» (2022) і «Оскар» (2022). Іншыя вядомыя фільмы з удзелам актрысы: «Пакой страху» (2002), «У дзікіх умовах» (2007), «Парк культуры і адпачынку» (2009), «Ранэвэйс» (2010), «На дарозе» (2012), «Беласнежка і паляўнічы» (2012), «Усё яшчэ Эліс» (2014), «Ультраамерыканцы» (2015), «Роўныя» (2015), «Персанальны пакупнік» (2016) і «Спенсер» (2021). Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia