Кушлянскі сельсавет
Кушля́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Кушляны. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сольскага сельсавета[1]. 15 мая 1978 года сельсавет утвораны зноў у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці з цэнтрам у вёсцы Кушляны ў складзе 21 населенага пункта: 13 населеных пунктаў (вёскі Асіпаны, Гайдзі, Гаўдзевічы, Дордзішкі, Жалігова, Крапіўна, Кушляны, Несценяты, Поцевічы, Рачкяны, Рудалі, Рудзішкі і Шчопаны), якія ўваходзілі ў склад Сольскага сельсавета, і 8 населеных пунктаў (вёскі Забалоцце, Мелеўшчына, Наздрачуны, Слабада, Стрыпуны, Ціжышкі, Ябравічы і хутар Гінкаўшчына), якія ўваходзілі ў склад Бялкоўшчынскага сельсавета[2]. 25 чэрвеня 2008 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сольскага сельсавета[3]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 20 населеных пунктаў: Асіпаны, Гайдзі, Гаўдзевічы, Дордзішкі, Жалігова, Забалоцце, Крапіўна, Кушляны, Мелеўшчына, Наздрачуны, Несценяты, Поцевічы, Рачкяны, Рудалі, Рудзішкі, Слабада, Стрыпуны, Ціжышкі, Шчопаны, Ябравічы. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia