Ракавецкі сельсавет
Ракаве́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Ракаўцы. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 31 сакавіка 1958 года да сельсавета далучана частка скасаванага Лашанскага сельсавета (2 населеныя пункты: Драздзішкі і Кунцаўшчына)[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 20 красавіка 1962 года ў склад сельсавета з Крэўскага сельсавета перададзены 15 населеных пунктаў (Ардашы, Арляняты, Балобаны, Біцяняты, Вішнёўка, Вярэбушкі, Гайлешы, Каранды, Копцевічы, Куты, Малявічы, Навасёлкі, Равок, Чатыркі і Янушы), наўзамен у склад Крэўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Вавукі, Дойнеўцы, Ермакі, Клышкі, Крыўск, Кунцаўшчына, Мікулеўшчына, Ракаўцы і Ракуцева), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ардашы, сельсавет перайменаваны ў Ардашынскі сельсавет[2]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia