Лашанскі сельсавет (Смаргонскі раён)
Лаша́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Лашаны. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Рамцэльскі сельсавет у складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Рамцэлі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лашаны, сельсавет перайменаваны ў Лашанскі, у склад Беніцкага сельсавета Маладзечанскага раёна перададзены вёскі Юраўшчына і Дзедаўшчына[1]. 31 сакавіка 1958 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ракавецкага (2 населеныя пункты: Драздзішкі і Кунцаўшчына) і Сінькоўскага (11 населеных пунктаў: Дахны, Казароўшчына, Карачоўшчына, Лашаны, Леанполле, Ленкаўшчына, Мілідаўшчына, Місіншчына, Рымцэлі, Серадзі і Шлямкі) сельсаветаў[2]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia