Медыцынскі ўніверсітэт імя Караля Марцінкоўскага ў Познані
Медыцынскі ўніверсітэт імя Караля Марцінкоўскага ў Познані (польск.: Uniwersytet Medyczny im. Karola Marcinkowskiego w Poznaniu) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і спецыялізацыяй у сферы медыцынскіх навук, якая знаходзіцца ў Познані. ГісторыяТрадыцыі медыцынскай адукацыі ў Познані пачынаюцца ў 1919 годзе, калі Познаньскае таварыства сяброў навук арганізоўвае лекарскія курсы, якія ў 1920 годзе становяцца асобным факультэтам Пазнаньскага ўніверсітэта. Лячэбны і фармацэўтычны факультэты гэтага ўніверсітэта ў 1950 годзе ўтвараюць самастойную вышэйшую навучальную ўстанову — Медыцынскую акадэмію ў Познані. У 1984 годзе акадэміі нададзена імя Караля Марцінкоўскага — польскага лекара, грамадскага дзеяча і філантропа першай паловы ХІХ стагоддзя. У 2007 годзе вучэльня атрымала сучасную назву. Структура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia