Кіеўка![]() Кіеўка — былы пасёлак. З 1929 года ў складзе Брэста. ГісторыяКіеўка ўзнікла ў 1870-я гг. на ўсходняй ускраіне Брэста ў сувязі з будаўніцтвам чыгункі на Ковель і Кіеў (адсюль і назва). Забудова была сядзібнай, вуліцы нядобраўпарадкаваны. У пасёлку жылі рабочыя і служачыя чыгункі, рамеснікі, дробныя гандляры. Частка насельніцтва займалася сельскай гаспадаркай. У 1929 годзе ўвайшоў у склад Брэста[1]. У 1944—1948 гадах на Кіеўцы знаходзіўся лагер НКУС для нямецкіх ваеннапалонных № 284. З 1978 года ў Маскоўскім раёне горада[1]. ЗабудоваАсноўныя вуліцы раёна — Войкава, Дварцовая, Калініна, Фруктовая, частка Пушкінскай, Сікорскага, Кіеўскай. Станам на 1987 год тут размяшчаліся прамысловыя прадпрыемствы, будаўнічыя арганізацыі, 2 сярэднія школы, школа-інтэрнат, кінатэатр «Маяк», стадыён «Лакаматыў», магазіны і прадпрыемствы бытавога абслугоўвання насельніцтва[1]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia