Старыя Задворцы
Стары́я Задво́рцы — былая вёска ў складзе Тэльмінскага сельсавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці, за 6 км на ўсход ад Брэста, побач з Брэсцкай акружной аўтадарогай. ГісторыяУ 19 ст. вёска — прыватная ўласнасць у Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Вычулкі. У 1870 годзе з’яўлялася цэнтрам сельскагаспадарчага таварыства. У 1905 годзе вёска ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну нямецка-фашысцкія акупанты ў ліпені 1944 года спалілі 37 двароў, загубілі 2 жыхароў. Да 4 красавіка 1983 года вёска ўваходзіла ў склад Чэрнінскага сельсавета[1]. У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Брэсцкі» (цэнтр — в. Тэльмы-1). З 1 чэрвеня 2007 года вёска Старыя Задворцы ўвайшла ў склад горада Брэст[2]. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia