Плоска (Брэсцкі раён)
Пло́ска — былая вёска ў складзе Тэльмінскага сельсавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці, у прыгараднай зоне, за 4 км на поўнач ад Брэста, 2,5 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні, на захадзе — меліярацыйны канал. Транспартныя сувязі па Брэсцкай акружной аўтадарозе. З 1 чэрвеня 2007 года вёска Плоска ўвайшла ў склад горада Брэст[1]. У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Брэсцкі» (цэнтр — в. Тэльмы-1). ГісторыяПаводле пісьмовых крыніц вёска вядома з 17 ст. як сяло ў Брэсцкім павеце і ваяводсте ВКЛ. У 1698 годзе ўласнасць брэсцкіх езуітаў. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. Вёска была цэнтрам вотчыннага маёнтка ў Брэсцкім павеце, у які ўваходзілі фальварак Плянта, в. Агароднікі і частка в. Астрамечава. З 1846 года ўласнасць пані Любаноўскай. У 1897 годзе вёска ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета, працаваў хлебазапасны магазін. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 24 жыхары. Да 4 красавіка 1983 года вёска ўваходзіла ў склад Чэрнінскага сельсавета[2]. Інфраструктура
Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia