Кацельня-Баярская (Гершонскі сельсавет)
Кацельня-Баярская — былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці, з 21 снежня 2007 года ў складзе Брэста. Знаходзілася за 9 км на поўдзень ад чыгуначнай станцыі Брэст-Цэнтральны. На поўдзень ад вёскі былі меліярацыйныя каналы, на захад — дзяржаўная граніца з Польшчай. ГісторыяУ 19 ст. вёска ў Камянец-Жыровіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Адносілася да маёнтка Камяніца Біскупская. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Камянец-Жыровіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 4 вяскоўцы. Уваходзіла ў склад Гершонскага сельсавета, з 21 снежня 2007 года ў складзе Брэста. У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Агравіта» (цэнтр — в. Гершоны). ПланіроўкаПланіровачна складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай двухбакова, няшчыльна драўлянымі сялянскімі хатамі. Насельніцтва
Вядомыя асобы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia