Рэчыца (Брэст)
Рэ́чыца (трансліт.: Rečyca, руск.: Речица) — мікрараён Брэста. Былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці, уваходзіла ў склад Клейнікаўскага сельсавета. З 1968 года ў складзе Брэста. ГісторыяУ XIX стагоддзі вёска і маёнтак уваходзілі ў Косіцкую воласць Брэсцкага павета. З 1879 года ў вёсцы дзейнічаў бровар Шырмы (20 рабочых), які ў 1900 годзе вырабляў 84 тыс. вёдраў піва на 58 тыс. рублёў. Такім жа броварам (19 рабочых) валодаў Таўбэ ў маёнтку, ён вырабляў у 1881 годзе прадукцыі на 18 тыс. рублёў. У 1930-я гады на месцы маёнтка вырас пасёлак. З 1940 года вёска і пасёлак у складзе Брэсцкага раёна. У часы Вялікай Айчыннай вайны ў ваколіцах вёскі нямецка-нацысція захопнікі ў ліпені-снежні 1942 года знішчылі 7,2 тысяч чалавек. Да 1959 года вёска была цэнтрам Рэчыцкага сельсавета і калгаса «Пагранічнік». У 1959—1968 гадах пасёлак зліўся з вёскай, уваходзілі ў Клейнікаўскі сельсавет. У 1968 годзе ўключана ў склад Брэста. З 1978 года ў Ленінскім раёне Брэста[1]. ЗабудоваГалоўныя вуліцы Рэчыцкая, Пісьменніка Смірнова, Школьная і інш. У 1980-я гады на месцы вёскі вялося інтэнсіўнае будаўніцтва жылых дамоў і прадпрыемстваў культурна-бытавога абслугоўвання; пабудаваны піваварана-вінаробны завод і хлебазавод[1]. Насельніцтва
КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia