Казловічы (Клейнікаўскі сельсавет)
Казловічы — былая вёска ў складзе Клейнікаўскага сельсавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці, за 5 км ад цэнтра Брэста. З 21 снежня 2007 года ўваходзіць у склад Ленінскага раёна горада Брэста як мікрараён Казловічы[1]. Праз Казловічы цячэ р. Заходні Буг. У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Пагранічнік» (цэнтр — в. Клейнікі). На тэрыторыі мікрараёна размяшчаецца пагранічны пераход «Казловічы», прызначаны для пропуску толькі грузавых аўтамабіляў.[2] ГісторыяУ 19 стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні, уваходзіла ў склад маёнтка Вістычы. Паводле рэвізіі 1858 года ўласнасць П. Ягміна. У 1870 годзе працавала народнае вучылішча. У 1897 годзе ў вёсцы быў хлебазапасны магазін, кузня, 2 ветраныя млыны, карчма. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 17 вяскоўцаў загінулі. У 1944—1954 гадах — цэнтр сельсавета, які ў ліпені 1954 года ператвораны ў Цюхініцкі, а ў верасні 1959 года — у Матыкальскі сельсавет. Інфраструктура
Насельніцтва
Памятныя мясціны
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia