Міцькі (Брэсцкі раён)
Мі́цькі — былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці, за 9 км на поўдзень ад Брэста, 6 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Паўднёвы, аўтадарогай злучана з Брэстам. З 21 снежня 2007 года ў складзе горада Брэста. Міцькі ўваходзілі ў склад Гершонскага сельсавета. У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «За мір» (цэнтр — в. Страдзеч). ГісторыяУ 18 ст. вёска — цэнтр маёнтка ў Брэсцкім павеце. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. Маёнтак складаўся з фальварка і аднайменнай вёскі. У 1858 годзе ўласнасць пана Куроўскага. Вёска з'яўлялася цэнтрам сялянскай грамады. У 1897 годзе вёска ў Камянец-Жыровіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Камянец-Жыровіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. Непадалёку ад вёскі знаходзіўся фальварак (1 двор, 16 жыхароў). З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 27 двароў, загубілі 6 жыхароў; 7 вяскоўцаў загінулі на фронце. Насельніцтва
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia