Кірыл Сяргеевіч Шакураў
Кірыл Шакураў (нар. 7 красавіка 1994) — беларускі футбаліст, нападнік польскага клуба «Вільга» з Гарволіна. Клубная кар’ераЗ 2012 года выступаў за дубль «Белшыны». 21 сакавіка 2015 года дэбютаваў у асноўнай камандзе бабруйчан, выйшаўшы на замену на 78-й хвіліне ў чвэрцьфінальным матчы Кубка Беларусі супраць брэсцкага «Дынама» (0:0). У сезоне 2016 стаў часцей з’яўляцца на полі, у асноўным выходзячы на замену, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу. У лютым 2017 года падоўжыў кантракт з «Белшынай»[3]. У сезоне 2017 працягваў у асноўным выхадзіць на замену, за сезон забіў 5 галоў. У студзені 2018 года пачынаў рыхтавацца да новага сезона з «Белшынай», аднак у лютым накіраваўся ў пінскую «Хвалю», з якой неўзабаве падпісаў кантракт[4]. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў пінскі клуб[5] і неўзабаве апынуўся па праглядзе ў «Белшыне». У лютым 2019 года афіцыйна вярнуўся ў бабруйскі клуб[6], аднак не здолеў замацавацца ў складзе, толькі адзін раз выйшаў на замену. У ліпені 2019 года перайшоў у светлагорскі «Хімік»[7], дзе стаў асноўным нападнікам. У пачатку 2020 года праходзіў прагляд у наваполацкім «Нафтане», аднак у выніку ў лютым стаў іграком пінскай «Хвалі»[8], дзе часцей выхадзіў на замену. У пачатку 2021 года далучыўся да «Оршы», а ў ліпені перайшоў у «Ліду», дзе гуляў да канца сезона 2021. У сезоне 2022 выступаў у Другой лізе за віцебскі «Вялес-2020». У пачатку 2023 года перабраўся ў польскую «Вільгу» з Гарволіна. Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia