Лагвовая косць
Лагво́вая ко́сць[1], або та́завая ко́сць[1] (лац.: os coxae) — парная плоская косць, якая ўтварае пояс ніжніх канечнасцей (лац.: cingulum membri inferioris)[2], а разам з крыжам і хвасцом — лагво (таз). Складаецца з трох асобных касцей: падуздышнай (лац.: os ilium), лабковай (лац.: os pubis) і сядальнай (лац.: os ischii)[2]. Зрашчэнне гэтых касцей адбываецца ў вобласці найбольшай нагрузкі — вяртлюжнай западзіны, якая з’яўляецца сустаўнай ямкай тазасцегнавога сустава. Вяртлюжная западзіна (лац.: acetabulum — воцатніца, ад лац.: acetum — воцат) знаходзіцца на вонкавым боку лагвовай косці і служыць для сучлянення з галоўкай сцегнавой косці. Яна абмежавана па акружнасці высокім краем, які на медыяльным сваім боку перарываецца выразкай (лац.: incisura acetabuli). Сустаўная паверхня вяртлюжнай западзіны гладкая і мае форму паўмесяца (лац.: facies lunata), тады як цэнтр западзіны (лац.: fossa acetabuli) і частка, найбліжэйшая да выразкі, шурпатыя[2]. Галерэя
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia