Чэрап чалавека![]() Чэрап чалавека (лац.: cranium) — касцяны каркас галавы, сукупнасць касцей. Стадыі фарміравання чэрапаУ працэсе свайго фарміравання частка костак чэрапа праходзіць дзве стадыі — перапончатую (у нованароджаных дзяцей можна бачыць рэшткі ў выглядзе крынічак) і касцяную; частка, акрамя іх, праходзяць і храстковую стадыю (як і большасць костак шкілета). Аддзелы чэрапаЧэрап складаецца з двух аддзелаў: тваравага і мазгавога (чэрапная каробка), мазгавы аддзел значна пераважае над тваравым. Усе косткі чэрапа, акрамя ніжняй сківіцы, злучаныя нерухомымі злучэннямі. Тваравы аддзелКосткі тваравага аддзела: верхняя сківіца, нёбная костка, ніжняя насавая ракавіна, сошнік, насавая костка, слёзная костка, скулавая костка, ніжняя сківіца (рухомае злучэнне), пад’язычная костка. Мазгавы аддзелКосткі мазгавога аддзела (чэрапная каробка): лобная костка, клінаватая костка, патылічная костка, цемянная костка, рашэцістая костка, скроневая костка. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia