Падуздышная косць
Падуздышная косць (лац.: os ilium) — парная косць, найбуйнейшая з трох касцей, якія фарміруюць лагвовую косць. Праз падуздышную косць лагвовая косць сучляняецца з хрыбетнікам. Падуздышная косць сваім ніжнім аддзелам, які называецца целам (лац.: corpus ossis ilii), зліваецца з целамі астатніх касцей; верхняя, пашыраная і тонкая частка ўтварае крыло падуздышнай косці (лац.: ala ossis ilii), верхні S-падобны выгнуты край, які называюць грэбенем (лац.: crista iliaca). Спераду ён сканчваецца пярэдняй верхняй восцю (лац.: spina iliaca anterior superior), а ззаду — задняй верхняй восцю (лац.: spina iliaca posterior superior). Ніжэй за кожную з гэтых восцяў на пярэднім і заднім краях крыла маецца яшчэ па восці (лац.: spina iliaca anterior inferior і spina iliaca posterior inferior). Ніжэй за заднюю ніжнюю восць ляжыць глыбокая вялікая сядальная выразка (лац.: incisura ischiadica major), абмежаваная знізу сядальнай восцю (лац.: spina ischiadica), размешчанай ужо на сядальнай косці. Унутраная паверхня крыла падуздышнай косці гладкая, увагнутая і ўтварае падуздышную ямку (лац.: fossa iliaca). Назад і ўніз ад апошняй ляжыць так званая вушкападобная сустаўная паверхня (лац.: facies auricularis) — месца сучлянення з аднайменнай паверхняй крыжа, а ззаду і ўверх ад сустаўнай паверхні знаходзіцца грудаватасць (лац.: tuberositas iliaca), да якой мацуюцца звязкі. Падуздышная ямка аддзелена ад унутранай паверхні ніжэйлеглага цела падуздышнай косці дугападобнай лініяй (лац.: linea arcuata)[1]. Галерэя
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia