Леў Васілевіч (княжыч друцкі)

Леў Васілевіч
Нараджэнне не пазней за 1370
Смерць не раней за 30 студзеня 1384
Род Друцкія
Бацька Васіль Міхайлавіч[1]

Леў Васілевіч з князёў Друцкіх (2-я палова XIV ст. — пасля 1390) — вялікалітоўскі арыстакрат.

Сын друцкага князя Васіля Міхайлавіча.

На думку Васіля Вароніна, Леў мог быць сынам Дзмі­трыя Аль­гер­даві­ча, бо ў 1384 годзе карыстаўся пячаткай з выявай вершніка, якога даследчык называе «Пагоняй». Такім чынам, у 1384 годзе Леў быў дарослы, то-бок нарадзіўся не пазней за 1370 год, а калі і праўда камандаваў палком у Кулікоўскай бітве, то не пазней за пачатак 1360-х гадоў. Таму Варонін дапускае, што шлюб Дзмітрыя Альгердавіча з уда­вой друц­ка­га кня­зя Васіля Міхайлавіча адбы­ў­ся ў кан­цы 1350-х гадоў. Аднак, як вызначыў Андрэй Кузьмін, князь Васіль Міхайлавіч памёр не раней за 1390 год, адпаведна яго ўдава ўзяла шлюб з князем Дзмітрыем Альгердавічам яшчэ пазней і Леў не можа быць яго сынам.

Імаверна, як бацька і брат Глеб, служыў полацкаму князю Андрэю. Восенню 1377 года разам з дваром князя Андрэя выехаў з Полацка да Пскова, а адтуль зімою 1377—1378 гадоў праз Ноўгарад да Масквы. Да 1380 года разам з бацькам мог вярнуцца ў Друцк.

Шырокая рэдак­цыя «Ска­зан­ня пра Мама­ева пабоіш­ча» паве­дам­ляе пра фарміраванне ў 1380 годзе вялікім князем Дзмітрыем Іванавічам у Каломне перадавога палка пад камандаваннем князя «Льва Дружесково». Не выключана, што складальнік Сказання паб­лы­таў Гле­ба і Льва Друц­кіх, але не выключаны і ўдзел князя Льва ў Кулі­ко­ўскай бітве. У літаратуры таксама сустракаецца гіпот­э­за, што Глеб і Леў — адна асо­ба.

Імаверна, Леў быў сярод кня­зёў і баяр, якія выехалі да князя Вітаўта пас­ля яго ўцё­каў у Прусію ў канцы 1382 года. Паводле Лета­піс­ца вялікіх кня­зёў літоўскіх «быв­шу же ему [Вітаўту] в Нем­цех и у Марине гра­де у мист­ра, при­е­ха­ша к нему мно­зи кня­зи и бояре литовьскыи», гэта адбылося ў 1383 годзе.

Упершыню Леў пэўна згаданы сярод сведак гра­ма­ты, выдад­зе­най князем Вітаўтам у Кёнігсбергу 30 студ­зе­ня 1384 года і названы там яго «шваграм» (Lewe unser swoger herczoge czu Druczk). Граматай заключаўся саюзны дагавора князя Вітаўта з Ордэнам, скіраваны супраць вялікага князя Ягайлы і яго братоў.[2] Да граматы была прывешана пячатка князя Льва з выявай вершніка з мячом[3][4]. Потым князь Леў, разам з князем Юрыем Нарымонтавічам, баярынам Судзімонтам з Вейшышак, князем Іванам Гальшанскім і шэрагам баяр застаўся закладнікам у немцаў.[5]

Ступень сваяцтва «шва­гер» зна­чыць не толь­кі «муж сяст­ры», але і «брат жонкі», «муж сястры жонкі». Ян Тэнгоўскі лі­чыць, што жон­ка Льва была сяст­рой жонкі Вітаўта — Ган­ны, якую ён лічыць дачкой смаленскага князя Святаслава Іванавіча, да такой думкі далучаецца і Андрэй Кузьмін.[5] На думку Васіля Вароніна, маг­чы­мы і іншы варыянт, бо павод­ле Хронікі Быхаўца князь Вітаўт у дру­гім шлю­бе быў з лукомскай кня­зёў­най Мары­яй, але паводле даследчыка гэта мог быць яго першы шлюб, а жонка князя Льва таксама магла быць луком­скай кня­зёў­най, што, на думку Вароніна, імаверна праз геа­гра­фіч­ную бліз­кас­ць Друцка і Лукомля.

Каля 1390—1392 года разам з бацькам (княз Василии Михаилович… Левъ Васильевъ снъ) быў сярод паручыцеляў перад вялікім князем Скіргайлам за нейкага Грыдку Канстанцінавіча.[5]

Болей пра князя Льва Друцкага нічога не вядома.

Пячатка князя Льва, прывешаная да граматы 1384 года з леннай прысягай Вітаўта Ордэну, не вядома ў арыгінале, толькі з апісання ў крыжацкім трансумце 1393 года. Трансумпт вельмі сцісла апісвае толькі чатыры пячаткі, а менавіта князя Вітаўта, Юрыя князя наўгародскага, Льва князя друцкага і Судзімонта з Вейшышак. Паводле трансумпта на пячатцы князя Льва была выяўлена постаць вершніка з мячом(Daniłowicz, 1860, t. I, s. 247—248, nr 492). Мар’ян Гумоўскі называў выяву «Pogoń litewskа» і на гэтым грунце выказаў здагадку пра належнасць Льва да дынастыі Гедзімінавічаў[4]. Аднак, тым часам яшчэ не было агульнадынастычнага герба «Паго­ня» ў нашчадкаў Гедзіміна, яны карысталіся пераважна пешымі або коннымі княжацкімі пячаткамі, адна з якіх аформілася як герб толькі пасля 1386 года, калі вялікі князь літоўскі Ягайла стаў польскім каралём. Князь Леў напэўна карыстаўся коннай партрэтнай пячаткай, зробленай падобна да пячаткі Вітаўта, магчыма, нават непасрэдна ў Прусіі, пра што можа сведчыць яе лацін­ская леген­да SIGILLVM LEWE DVCIS DRVCK. Зробленая ў заходніх традыцыях княжацкай сфрагістыкі пячатка князя Льва адначасова мала датычыла геральдыкі, таму выснова Мар’я­на Гумоўскага выгля­дае памылковай.[6](Рыбчонок 2014)(Tęgowski, 1999, s. 78)(Варонін, 2002, т. 9, с. 26) Таксама паводле Гумоўскага, з апісаных трансумптам пячатак з іншых актаў вядома толькі пячатка Вітаўта і надпіс на ёй іншым, таму да надпісу на пячатцы Льва таксама трэба ставіцца асцярожна. Гумоўскі заўважае, што некаторыя даследчыкі лічаць акт 1384 года фальшывым, але некаторыя тым самым часам бароняць яго аўтэнтычнасць.

Крыніцы

  1. Кузьмин А. В. Опыт ком­мен­та­рия к актам Полоц­кой зем­ли вто­рой поло­ви­ны XIII — нача­ла XV в. (окон­ча­ние) // Древняя Русь. Вопросы медиевистикиИСл РАН, 2007. — Т. 30, вып. 4. — С. 57–58. — ISSN 2071-9574; 2071-9590
  2. Кузьмин 2007, с. 57.
  3. CEV. Nr 101. P. 32.
  4. а б Gumowski M. Pieczęcie Ksążąt Litewskich // AW. 1930 (R. VII). Zesz. 3—4. S. 704.
  5. а б в Кузьмин 2007, с. 58.
  6. Шалан­да, 2013, с. 53

Літаратура

  • Кузьмин А. В. Опыт комментария к актам Полоцкой земли второй половины XIII-начала XV в. (окончание) // Древняя Русь. Вопросы медиевистики. — 2007. — № 4 (40). — С. 50-68.
  • Рыбчонок С. Родословие князей Друцких в XIV—XVII вв. // Друцк : Древнейшие города Беларуси. — Минск, 2014. — ISBN 978-985-08-1735-8 — С. 219—234.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya