Мікуль-Гарадок
Міку́ль-Гарадо́к[2] (трансліт.: Mikuĺ-Haradok, руск.: Микуль-Городок) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Любанскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 20 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 244 км ад Гомеля, 24 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы. ІнфармацыяПланіроўка складаецца з просталінейнай шыротнай вуліцы, да якой на захадзе далучаецца кароткая просталінейная вуліца. Забудова няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. Крама.
ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя. На 1870 год — засценак у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Ударнік», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску і забілі 67 жыхароў. Падчас Гомельска-Рэчыцкай аперацыі 1943 года, калі войскі Беларускага фронта наблізіліся да Акцябрскага раёна, партызаны 123-й брыгады імя 25-годдзя БССР прарвалі каля вёскі абарону нямецкіх войскаў і ўстанавілі непасрэдную сувязь з 37-й і 60-й стралковымі дывізіямі 65-й арміі — утварыліся так званыя «Рудабельскія вароты», якія існавалі з 28 лістапада да 21 снежня 1943 года. У 1944 годзе акупанты стварылі паблізу ад вёскі, на балоце, канцлагер для грамадзянскага насельніцтва. 10 жыхароў загінулі на фронце. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia