Чарняўка (Акцябрскі раён)
Чарня́ўка[2] (трансліт.: Čarniaŭka, руск.: Чернявка) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Любанскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеЗа 26 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, за 252 км ад Гомеля, за 30 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін. ГідраграфіяНа поўначы і ўсходзе меліярацыйныя каналы. Экалогія і прыродаНа захадзе мяжуе з лесам. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы. ІнфармацыяПланіроўка складаецца з кароткай просталінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сядзібамі. Аўталаўка. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як хутар у Чэрнінскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску і забілі 27 жыхароў. 7 жыхароў загінулі на фронце. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia