Іванішчавічы (Акцябрскі раён)
Івані́шчавічы[2] (трансліт.: Ivaniščavičy, руск.: Иванищевичи) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Любанскага сельсавета. Знаходзіцца за 18 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, за 5 км на поўнач ад Любані, за 248 км ад Гомеля, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор (лінія Асіповічы — Жлобін). Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядома з XIV стагоддзя, пазначана ў лісце князя Гальшанскага ад 1396 года як сяло ў Глускай воласці. У 1593 годзе ўладанне Кіеўскага Пячэрскага манастыра[3]. У дзяржаўных актах згадваецца пад 1671 годам. У 1683 годзе дзейнічала царква, распрацоўвалася рудня, якая павінна была ўступіць у дзеянне з 1695 годзе. У 1740-я гады Іванішчавічы ўваходзілі у Шкоўскае войтаўства Парэцкай воласці Мазырскага павета. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Бабруйскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі. Належала войскаму Рэчыцкага павета Міхалу Крыштаповічу. Пазначана на карце 1866 года, якая выкарыстоўвалася Заходняй меліярацыйнай экспедыцыяй, што працавала ў гэтым раёне ў 1890-я гады. У XIX стагоддзі — маёнтак, які належаў памешчыкам Шчэлкану і Гальперыну. На 1868 год Гальперын валодаў 3094 дзесяцінамі зямлі, вадзяным млыном. У 1870 годзе маёнтак належаў толькі Шчэлкану, у 1906 — памешчыку Гурыновічу. Паводле перапісу 1897 года, існавалі вёска і аднайменны засценак. На 1908 год мясцовасць уваходзіла ў склад Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1910 годзе ў наёмнай хаце адкрыта школа, а на пачатку 1920-х гадоў для яе быў вылучаны нацыяналізаваны будынак. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Камінтэрн», працавала гамарня. У 1930-я гады вёска і засценак аб’яднаны ў адзін населены пункт — вёску Іванішчавічы. У гады Вялікай Айчыннай вайны нацысты ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску (85 двароў) і забілі 83 жыхары; 37 жыхароў загінулі на фронце. Насельніцтва
ЗабудоваПланіроўка складаецца з амаль просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Забудова драўляная, няшчыльная, сядзібнага тыпу. Вядомыя ўраджэнцы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia