Людміла Генрыхаўна Бржазоўская
Людміла Генрыхаўна Бржазоўская (4 чэрвеня 1946, Мінск — 6 снежня 2023[1][2]) — беларуская савецкая артыстка балета, балетны педагог, педагог-рэпетытар Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Народная артыстка Беларускай ССР (1975)[1][3][4]. БіяграфіяНарадзілася ў Мінску ў сям'і беларускага мастака-жывапісца Генрыха Бржазоўскага, які стварыў больш за 2 тысячы палотнаў. Сям'я Людмілы Бржазоўскай жыла на вуліцы Старажоўскай (дзе ў двары была бацькава майстэрня) недалёка ад Тэатра оперы і балета. У харэаграфічнае вучылішча яе адвяла мама (лейтэнант, урач-стаматолаг у паліклініцы МУС). Дзядуля Людмілы Бржазоўскай, выхадзец са збяднелай польскай шляхты, быў чырванадрэўшчыкам і афармляў у Мінску Чырвоны касцёл[5]. У 1966 годзе закончыла Беларускае харэаграфічнае вучылішча[1] (клас народнай артысткі Беларусі Ірыны Савельевай) і была прынята ў трупу Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі[1]. У 1966—1989 гадах вядучая танцоўшчыца тэатра. Першай яе сур'ёзнай працай на сцэне тэатра стала партыя Сольвейг у балеце «Пер Гюнт» (1967 год). Падчас працы ў спектаклях «Рамэа і Джульета» (1970) і «Трыстан і Ізольда» (1971) узнік творчы дуэт Людмілы Бржазоўскай з Юрыем Траянам[4]. У 1970 годзе Людміла Бржазоўская стажыравалася ў Ленінградскім тэатры оперы і балета імя Кірава ў Наталлі Дудзінскай. У 1975 годзе (у 29 гадоў) атрымала званне народнай артысткі Беларускай ССР[3],[6]. У 1987 скончыла навучанне на факультэце харэаграфіі Мінскага інстытута культуры. З 1989 года выкладала ў Беларускім харэаграфічным вучылішчы, з 1994 года — на кафедры харэаграфіі Беларускай акадэміі музыкі. З 2001 года працавала ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Адначасова з 1997 года — педагог-рэпетытар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі[3]. Сярод яе выхаванак балерыны Вольга Гайко, Людміла Кудраўцава, Марына Вежнавец і Марына Парамонава[7]. Захапляецца выяўленчым мастацтвам — піша пейзажы, букеты кветак. Таксама малюе на тэму балета, алоўкам. Акрамя сваіх работ, работ бацькі і сястры, у яе доме — карціны прызнаных мастакоў, напрыклад два партрэта Людмілы Генрыхаўны, якія выканаў Барыс Забораў[5]. У Нацыянальным мастацкім музеі ёсць парадны партрэт балерыны Бржазоўскай пэндзля Аляксандра Шастакова[8]. ТворчасцьВыканальніцкае мастацтва Бржазоўскай вызначалася высокім лірыка-трагедыйным напалам, спалучала ўменне выявіць унутраную сутнасць вобраза з сучасным пластычным малюнкам танца і завершанасцю ліній[1]. Першая выканала галоўныя партыі ў балетах, пастаўленых Валянцінам Елізар'евым і Атарам Дадзішкіліяні: Нэле («Тыль Уленшпігель» — 2-я рэдакцыя), Ева («Стварэнне свету»), Кармэн («Кармэн-сюіта»), Фрыгія («Спартак»), Маша («Шчаўкунок»), Каханая («Карміна Бурана»), Дзяўчына («Пасля балю»), Джульета («Рамэа і Джульета»), Нэле («Тыль Уленшпігель» — 1-я рэдакцыя)[1]. Яркая індывідуальнасць артысткі выявілася з балетах класічнага рэпертуару, у якіх створаныя ёю вобразы атрымалі новае гучанне: Адэта — Адылія («Лебядзінае возера»), Аўрора («Спячая прыгажуня»), Жызель («Жызель»), Сільфіда («Сільфіда»), Ізольда («Трыстан і Ізольда»), Раймонда («Раймонда», Марыя («Бахчысарайскі фантан»), Паміраючы лебедзь («Паміраючы лебедзь», на музыку «Адажыета» Г. Малера[1]. У нацыянальных балетах выканала партыі Наталькі («Курган» Яўгена Глебава), Маці («Крылы памяці» Уладзіміра Кандрусевіча). Здымалася ў тэлевізійных варыянтах класічных балетаў «Лебядзінае возера» і «Жызэль» (Бухарэсцкая студыя тэлебачання), «Шчаўкунок», «Стварэнне свету», «Камерная сюіта». Ёй быў прысвечаны творчы тэлевечар «Танцуе Людміла Бржазоўская» (на Беларускім тэлебачанні). Яе таленту апладзіравалі больш чым у 30 краінах[5]. Балерына выступала ў Італіі, Венгрыі, Фінляндыі, Індыі, Манголіі, Іарданіі, Кувейце, Румыніі, Сінгапуры, Польшчы, Турцыі і іншых краінах[4][7]. Фільмаграфія
Ацэнкі
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia