Лідзія Лазараўна Заменгоф
Лідзія Лазараўна Заменгоф (эспер.: Lidja Zamenhof, польск.: Lidia Zamenhof, 1904 — восень 1942, ці жнівень 1944) — польская эсперантыстка, перакладчык, адвакат, грамадскі дзеяч, дачка Л. Л. Заменгофа. БіяграфіяЛідзія Заменгоф нарадзілася ў Варшаве ў 1904 годзе, была малодшай дачкой заснавальніка эсперанта Л. Л. Заменгофа. Вывучыла эсперанта ва ўзросце 9 гадоў, і з 14 гадоў пачала перакладаць на эсперанта з польскай мовы, яе першыя публікацыі з’явіліся праз некалькі гадоў. Атрымаўшы юрыдычную адукацыю ў Варшаўскім ўніверсітэце ў 1925 годзе, яна цалкам прысвяціла сябе дзейнасці ў сферы эсперантызма і гамаранізма[5]. Пачынаючы з Венскага Сусветнага кангрэса эсперантыстаў 1924 яна прымала ўдзел ва ўсіх Сусветных кангрэсах да 1939 года (за выключэннем кангрэса ў 1938 годзе ў Англіі, бо ў гэты час яна знаходзілася ў ЗША). У 1925 годзе падчас 17-га Сусветнага кангрэса эсперантыстаў у Жэневе яна пазнаёмілася з верай Бахаі і з гэтага часу стала актыўным прыхільнікам гэтай рэлігіі[6]. Лідзія Заменгооф была сакратаром варшаўскага таварыства эсперантыстаў «Канкорда», працавала ў якасці інструктара выкладання эсперанта па метаду Чэха, аб’ехала шмат краін для прапаганды гэтага метада і самой мовы эсперанта. Сваю дзейнасць Лідзія Заменгоф вяла ў супрацоўніцтве з рознымі арганізацыямі эсперантыстаў — Міжнароднай студэнцкай лігай, Сусветнай асацыяцыяй эсперанта, а таксама з арганізацыямі прыхільнікаў веры Бахаі. Супрацоўнічала са шмат якімі эсперанта-выданнямі. Вядомы яе пераклад на эсперанта рамана Quo vadis? Г. Сянкевіча, апублікавны ў 1933 годзе. У 1937 годзе Лідзія Заменгоф пераехала ў ЗША, дзе доўгі час выкладала эсперанта, але ў снежні 1938 года іміграцыйная служба ЗША адмовілася працягнуць яе візу з-за незаконна «аплочваемай працы» па выкладанню эсперанта, і яна была вымушана вярнуцца ў Польшчу. Пасля акупацыі Польшчы ў 1939 годзе яе дом у Варшаве апынуўся на тэрыторыі Варшаўскага гета. Лідзія бала арыштаваная па абвінавачванню ў тым, што яна вяла ў ЗША антынацыстскую прапаганду[7], але праз некалькі месяцаў была вызвалена. Яна здабывала ежу і лекі для арыштаваных а на прапапновы бегчы з краіны — адмаўлялася. У 1942 годзе яе зноў арыштавалі і адправілі ў лагер смерці ў Трэблінке, дзе яна загінула ў газавай камеры восенню 1942 года. Іншыя крыніцы паведамляюць, што яе растралялі ў жніўні 1944 года[8][9]. Ушанаванне памяці
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia