Уша (прыток Бярэзіны)
Уша́ — рака ў Смалявіцкім, Чэрвеньскім і Бярэзінскім раёнах Мінскай вобласці, правы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра). Даўжыня ракі 89 км. Плошча вадазбору 725 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 ‰. НазваНазва Уша балцкага паходжання. Корань Uš- таксама ў іншых (двух) гідронімах Уша (прыток Нёмана і прыток Віліі), у назве ракі Ушача. Корань Uš- з’яўляецца варыянтам кораня Us-. Абодва аднолькава ад індаеўрапейскага *aus- / *us- «блішчэць, ззяць», ад якога літоўскае aušra «зара», apy-ūšris «час перад світанкам», латышскае *Ūss (балцкае боства зары)[1][2]. Назвы Уша і Уса канцэнтруюцца ў адным рэгіёне, паабапал лініі нёманска-дняпроўскага водападзелу. На ўсходзе — Уса і Уша выцякаюць і працякаюць адна побач з адной паміж Мінскам і Беразіном. На захадзе — дзве Усы і дзве Ушы сканцэнтраваныя паміж Маладзечнам і Нясвіжам. Корань Us- у водных назвах Уса (два прытокі Нёмана, прыток Бярэзіны), Усія (прыток Угры), Усая, Усвятка (рака ў верхнім цячэнні Дняпра), Усвяж (прыток бярэзінскай Гайны), Усвят (возера на Задзвінні). Водныя назвы з коранем Us- / Uš- матываваныя блішчастасцю воднай паверхні. Назва Уша значыць «Блішчастая (рака)». Асноўныя прытокіСправа: Клёнаўка, Беліца. АгульнаеПачынаецца за 2,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Смольніца Смалявіцкага раёна, вусце за 4,5 км на ўсход ад вёскі Уша Бярэзінскага раёна. Цячэ пераважна па паўднёва-ўсходніх схілах Мінскага ўзвышша. Найвышэйшы ўзровень вады ў сярэдзіне красавіка. Замярзае ў канцы лістапада, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. Даліна ракі да вёскі Уборкі Чэрвеньскага раёна невыразная, на астатнім працягу трапецападобная; шырыня яе 0,9—1,2 км, найбольшая каля 3,5 км. Схілы спадзістыя, вышынёй 5—20 м. Пойма двухбаковая (шырыня 100—200 м), да вусця ракі Маконь забалочаная і парослая лесам, ніжэй перасечаная, пясчана-тарфяністая. Рэчышча ад вытоку на працягу 13,9 км каналізаванае, на астатнім працягу ўмерана звілістае. У вусці ракі пратокі і астравы. Берагі пераважна стромкія і абрывістыя. КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia