Нача (прыток Бярэзіны)
На́ча — рака ў Беларусі, у Барысаўскім раёне Мінскай вобласці, левы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра). НазваНазва балцкага паходжання. Нача — досыць шырока распаўсюджаная назва на тэрыторыі цяперашняй Беларусі (назва ў прытокаў нёманскай Дзітвы, Дзвіны, прыпяцкай Луніі, бярэзінскага Бабра). Таксама Нача — прыток дзвінскай ракі Обшы (у гэтую Начу ўцякаюць рэкі з балцкімі назвамі Рэкта, Вейна, Лебасціна, Вішанка — «Арэхавая», «Звілістая», «Павольная», «Плыткая»). Гідранімічныя аналагі — літоўскія водныя назвы Nota, Notė, Notija, Notera[1], пруская *Nātangā (ад гэтага гідроніма назва прускага племя натангаў). Гэтыя назвы ад захаванага ў гідраніміі балцкага *nātā «цячэнне», якое з дапамогай пашыральніка -t- ад індаеўрапейскага *(s)na- «цячы»[2]. Ад яго таксама рачныя назвы Сноўка, Сноў . Назва Нача значыць «Плыткая (рака)». Назва звязаная з хуткасцю рачной плыні. ВодаапісаннеДаўжыня 17,5 км[3]. Плошча вадазбору 78 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 м/км. Пачынаецца за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Падбярэззе, вусце за 2,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Нежыцы. Рэчышча каналізаванае. У вёсцы Кішчына Слабада на рацэ створана сажалка (плошча 6,8 га). Каля ракі вёскі Падбярэззе, Стралкаўцы, Кішчына Слабада, Вільянова, Нежыцы, аграгарадок Хаўхоліца[4]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia