Пліса (прыток Бярэзіны)

Пліса
Характарыстыка
Даўжыня 64 км
Басейн 625 км²
Расход вады 4 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля в. Слабада Смалявіцкага раёна
 • Каардынаты 54°00′08″ пн. ш. 27°53′19″ у. д.HGЯO
Вусце Бярэзіна
 • Месцазнаходжанне паўднёвая мяжа Барысава
 • Каардынаты 54°11′45″ пн. ш. 28°34′55″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,7 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раёны Барысаўскі раён, Смалявіцкі раён
physical
Пліса (прыток Бярэзіны)
Пліса (прыток Бярэзіны)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пліса́ — рака ў Смалявіцкім і Барысаўскім раёнах Беларусі, правы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі — 64 км. Плошча вадазбору — 625 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці — 4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні — 0,7 .

Назва

Паводле Тапарова і Трубачова, паходжанне няясна. Магчыма, звязана са ст.-пруск. Plissingis (-ing- — суфікс) або з лужіцкай ракой Pleise[1].

На ўсходзе старабалцкай тэрыторыі назву Пліса маюць рэкі — прытокі бярэзінскага Бабра, Нёмана, рака на Падзесенні на ўсходзе ад Чарнігава, азёры паабапал Глыбокага (на правабярэжжы дзвінскай ракі Дзісны).

Сваёй структурай назва Пліса блізкая да балцкай назвы дзвінскай ракі Дрыса, у якім корань Dris- так жа сама дакладна не вытлумачваецца. Іх адносяць да групы гідронімаў з канчаткам -(с)са: Іса, Ліса, Уса, Эса, Дрыса, Пліса, Неса[ru], Труса, Таса, Рэса, Выса, Васа (на Падзвінні, Панёманні, Павісленні, Павоччы)[2].

Балцкае паходжанне вызначаецца і калі корань пашыраецца з дапамогай вядомых балцкіх гідранімічных пашыральнікаў: Іса — *Ісла (< Іслач < Is-l-, ak-), Уса — Усія (Us-ij-), Неса — Несла, Нясета (Nes-, -l-, -et-), Дрыса — Дрысела (Dris-, -el-), Рэса — Рэсята́[ru] (Res-, -et-).[крыніца не паказана 27 дзён]

Асноўныя прытокі

Справа: Чарніца

На рацэ

Вадасховішчы: Смалявіцкае, Жодзінскае

Агульнае

Пачынаецца на ўсходніх схілах Мінскага ўзвышша за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад аграгарадка Слабада Смалявіцкага раёна, вусце на паўднёвай ускраіне былой вёскі Юшкевічы Барысаўскага раёна (цяпер — г. Барысаў). Найвышэйшы ўзровень разводдзя — ў канцы сакавіка, найбольшая вышыня над межанным узроўнем — 2,6 м. Лядовыя з′явы няўстойлівыя. Прымае сцёк з шэрага меліярацыйных каналаў.

Даліна ў ніжнім цячэнні паміж вёскамі Яловіца Смалявіцкага раёна і Струпень Барысаўскага раёна — звілістая, на астатнім працягу — прамая, трапецападобная (шырыня 0,8—1,2 км), ніжэй горада Смалявічы — да 2 км, паміж Жодзіна і вёскай Яловіца — невыразная. Схілы спадзістыя, вышынёй 6—17 м, месцамі ў сярэднім і ніжнім цячэнні — стромкія і абрывістыя. Пойма ад вёскі Трубянок Смалявіцкага раёна да вусця — двухбаковая (шырыня 0,2—0,4 км), перасечаная сеткай меліярацыйных каналаў і старых рэчышчаў.

Рэчышча ад вытоку да вёскі Яловіца — каналізаванае, на астатнім працягу — звілістае, свабодна меандруе. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя, пераважна адкрытыя.

У басейне ракі знаходзіцца вялікае возера Судабле.

Крыніцы

  1. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 202.
  2. Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 281—282.

Літаратура

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya