Мазырская група (РСЧА)
Мазырская група - аператыўнае аб'яднанне РККА, створанае рашэннем РВС РСФСР для правядзення аперацый беларускім тэатры баявых дзеянняў падчас савецка-польскай вайны у 1920 г. ГісторыяЎ 1920 годзе пад час Бітвы на Бярэзіне (Майскі наступ) савецкага Заходняга фронту, выявіліся недахопы ў кіраванні: на 21 дывізію РККА было ўсяго два армейскіх упраўленні, што не дазваляла эфектыўна кіраваць войскамі. Апошняе стала прычынай правала наступу. З мэтай вырашэння праблемы, была праведзена рэарганізацыя сістэмы кіравання войскамі фронту, 18 мая частка войскаў Заходняга фронту была выдзелена ў асобную Мазырскую групу. Яна складалася з 57-й стралковай дывізіі і шэрагу невялікіх атрадаў і груп агульнай колькасцю каля 6 тысяч штыкоў і шабляў. Камандзірам групы стаў Ціхан Хвесін. Падчас ліпеньскага генеральнага наступу Заходняга фронту Мазырская група пераследвала польскую групу "Палессе", і прыняла ўдзел ва узяцці Брэста. У Варшаўскай бітве ў жніўні 1920 года Мазырская група прыкрывала левы фланг надыходзячых войск Чырвонай Арміі, і менавіта на яе абрынулася ўся моц польскага контрудару, пасля якога група перастала існаваць. Варшаўская бітваСілы Мазырскай групы, у склад якой уваходзілі 57-я стралковая дывізія[1] і так званае «зводнае злучэнне», расцягнуліся на тэрыторыі амаль на 200 кіламетраў. 57-я стралковая дывізія колькасцю 6438 салдат дзейнічала на фронце ад Мацеёвіц да Рыкаў і далей па Вепшы да Коцка, а зводны атрад (каля 3000 салдат) дзейнічаў у раёне Вогынь-Парчаў. Больш на ўсход — бо ў раёне Цыкаў-Тарнаў-Уладава — знаходзілася 58-я стралковая дывізія, якая, аднак, не ўваходзіла ў склад Мазырскай групы. Такім чынам, на першым плане 4-й польскай арміі, якая рыхтавалася да контрудару з боку ракі Вепш, была толькі 57-я стралковая дывізія ў складзе трох брыгад: 169-я стралковая брыгада ў раёне Кабыльніца і Краскі Гурнай, 170-я стралковая брыгада дыслакавалася ў раёне Коцка з задачай фарсіраваць Вепш і заняць Любартаў,171-я стралковая брыгада была разгорнутая ў раёне Стара-Дамбія-Стары Базанаў рыхтавалася да наступу на Дэмблін. Задачай зводнага атрада было выбіць польскія часці з Парчэва. Акрамя таго, пад Седльцамі размяшчалася 2-я Казанская кавалерыйская брыгада, падпарадкаваная 16-й арміі. Выконваючы загад Тухачэўскага, камандуючы Мазырскай групай выкарыстаць 57-ю стралковаую дывізію, якая на той момант дыслакавалася ў раёне Дэмблін — Казяніцы, пры пераправе праз Віслу каля Мацеевіц. Адначасова ён накіраваў частку сваіх сілаў на паўднёвы захад з задачай фарсіраваць раку Вепш на ўчастку Коцк — Любартаў, а затым адкінуць польскія войскі ад ракі Вепш, адкуль яны маглі пагражаць флангу 16-й арміі. У той жа час на поўначы Мазырская група падтрымлівалі сувязь з 8-й стралковай дывізіяй са складу 16-й арміі, якая змагалася з польскімі войскамі на ўчастку Гарволін-Осецк-Карчэў. Камандаваньне Мазырскай групы зусім не чакала ўдару з паўднёвага захаду, да апошняга моманту мяркуючы, што перад бальшавікамі толькі слабыя польскія сілы. У выніку 16 жніўня, калі ўдарыла 4-я армія, супраціў бальшавікоў быў настолькі слабым, што:
Пілсудскі у сваёй кнізе «Вайна 1920 года», апісваючы Варшаўскую бітву, шмат разоў згадвае пра Мазырскай групе:
У выніку ўдару польскіх войск Мазырская група спыніла сваё існаванне; пасля 16 жніўня яе імя больш не фігуруе ў запісах. Літаратура
Заўвага |
Portal di Ensiklopedia Dunia