У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Клінгер.
Партрэт Фрыдрыха Максіміліяна Клінгера працы Іагана Вольфганга фон Гётэ
Фрыдрых Максіміліян фон Клінгер (ням.: Friedrich Maximilian von Klinger; 17 лютага 1752, Франкфурт-на-Майне — 9 сакавіка 1831, Дэрпт) — нямецкі паэт і драматург.
У Франкфурце Клінгер пазнаёміўся з прадстаўнікамі маладога пакалення пісьменнікаў, якія аб’ядналіся вакол Гётэ: Якабам Міхаэлем Рэйнхальдам Ленцам, Генрыхам Леапольдам Вагнерам і інш. Яго драма «Бура і націск» дала назву цэлай літаратурнай эпосе. З 1780 года знаходзіўся на рускай службе, у 1811 годзе дасягнуў чыну генерал-лейтэнанта, у 1803—1817 гадах выконваў абавязкі апекуна Дэрпцкага ўніверсітэта і адначасова Дэрпцкай навучальнай акругі.
Быў жанаты з Елізавеце Аляксандраўне Аляксеевай, пазашлюбнай дачкой князя Рыгора Арлова (па адной з версій, ад Кацярыны II).
Пахаваны ў Пецярбургу, на Смаленскам лютэранскіх могілках.
Творы
- рыцарская драма «Ота», 1775
- «Пакутуючая жанчына» (драма), 1775
- «Блізняты» (драма), 1776
- «Новая Арыя» (драма), 1776
- «Сімсан і Грызальда» (п’еса), 1776
- «Бура і націск» (п’еса), 1776
- «Сцэны з жыцця і смерці Піра» (драм. фрагмент), 1776—1779
- «Спалены сын богаў» (драм. фрагмент), 1777
- «Арфей» (раман у пяці частках), 1778—1780
- «Стыльпа і яго дзеці» (драма), 1780
- «Прынц Зейдэнвурм» (камедыя), 1780
- «Дэрвіш» (камедыя), 1780
- «Прынц Фармазос Фідэльбоген і прынцэса Санаклара Гейгэ» (раман), 1780
- «Фальшывыя ігракі» (камедыя), 1782
- «Клятва» (камедыя), 1782-83
- «Эльфрыда» (трагедыя), 1783
- «Гісторыя залатога пеўня» (раман), 1785
- «Канрадзін» (драма), 1784
- «Фаварыт» (камедыя), 1785
- «Медэя, ці Лёс» (пазней пераназвана ў «Медэя ў Карынфе») (драма), 1786
- «Арыстадэм» (драма), 1787
- «Радэрыка» (драма), 1788
- «Дамокл» (драма), 1788,
- «Дзве сяброўкі» (камедыя), 1788
- «Арыянт» (трагедыя), 1790
- «Медэя на Каўказе» (драма), 1791
- «Жыццё Фаўста» (раман), 1791
- «Гісторыя Джафара» (раман), 1792—1794
- "Гісторыя Рафаэля дэ Аквілы (раман), 1793
- «Падарожжы перад патопам» (раман), 1795
- Der Faust der Morgenländer, oder Wanderungen Ben Hafis (раман), 1797
- Geschichte eines Teutschen der neuesten Zeit (раман), 1798
- Der Weltmann und der Dichter (раман), 1798
- Das zu frühe Erwachen des Genius der Menschheit (фрагмент рамана), 1803
- Betrachtungen und Gedanken über verschiedene Gegenstände der Welt und der Literatur, 1803—1805
Зноскі
- ↑ а б в Клингер, Федор Иванович // Русский биографический словарь — СПб.: 1897. — Т. 8. — С. 738–740.
- ↑ Schmidt E. Klinger, Friedrich Maximilian // Allgemeine Deutsche Biographie — L: 1882. — Т. 16. — S. 190–192.
- ↑ Клингер Фридрих Максимилиан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Клингер, Фридрих-Максимилиан // Военная энциклопедия — СПб.: Иван Дмитриевич Сытин, 1913. — Т. 12. — С. 593–594.
- ↑ Klinger, Friedrich Maximilian von // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 15. — P. 846–847.
Спасылкі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|
|