Максім Дзмітрыевіч Касараб
Максім Касараб (нар. 10 чэрвеня 2003, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца брэсцкага «Дынама» і моладзевай зборнай Беларусі. Клубная кар’ераПачынаў займацца футболам у мінскім «Дынама», а ў 10 гадоў трапіў у структуру «Мінска». З 2019 года пачаў выступаць за дубль клуба, гуляў у Юніёрскай лізе УЕФА, тады ж стаў зрэдку прыцягвацца да асноўнай каманды. Упершыню за асноўную каманду «Мінска» згуляў 5 верасня 2020 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Астраўца» (3:0), калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы. Перад сезонам 2021 стаў трывала трэніравацца з асноўнай камандай клуба. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 13 сакавіка 2021 года ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (0:1), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе каманды. Сезон 2022 амаль поўнасцю прапусціў з-за траўмы, а ў 2023 годзе зноў пачаў выступаць за асноўны склад сталічнага клуба. У снежні 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[4]. У студзені 2024 года падпісаў трохгадовае пагадненне з брэсцкім «Дынама»[5]. Міжнародная кар’ераУ кастрычніку 2019 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы. У кастрычніку 2021 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы. 24 сакавіка 2023 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2025 супраць Андоры (0:0) і быў заменены ў другім тайме. Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia