Уладзіслаў Генадзевіч Лях

Футбол
Уладзіслаў Лях
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Уладзіслаў Генадзевіч Лях
Нарадзіўся 13 жніўня 1999(1999-08-13)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 183 см[2]
Вага 72 кг[3]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь БАТЭ (Барысаў)
Нумар 19
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2022 Беларусь Дынама (Мінск) 4 (0)
2020   Беларусь Лакаматыў (Гомель) 18 (0)
2022   Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 8 (0)
2023 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 23 (1)
2024 Беларусь Дынама (Брэст) 26 (2)
2025— Беларусь БАТЭ (Барысаў)
Нацыянальная зборная[* 2]
2019—2020 Беларусь Беларусь (да 21) 4 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 студзеня 2025.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 5 кастрычніка 2020

Уладзіслаў Лях (нар. 13 жніўня 1999, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца барысаўскага «БАТЭ».

Клубная кар’ера

Выхаванец школы мінскага «Дынама», з 2017 года пачаў выступаць за дубль клуба. У 2018 годзе замацаваўся ў складзе дубля, часам таксама прыцягваўся да асноўнай каманды. Дэбютаваў у асноўнай камандзе 29 ліпеня 2018 года, правёўшы на полі ўсе 90 хвілін у матчы Кубка Беларусі супраць «Энергетыка-БДАТУ» (7:0). Перад сезонам 2019 прыцягваўся да трэніровак з асноўным складам, аднак чэмпіянат пачаў у дублі. 30 чэрвеня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра» (2:0) і быў заменены ў другім тайме. У далейшым працягваў гуляць за дубль, часам з’яўляючыся ў асноўнай камандзе мінчан.

У красавіку 2020 года быў аддадзены ў арэнду гомельскаму «Лакаматыву»[4]. У лістападзе 2020 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Дынама»[5]. У 2021—2022 гадах трэніраваўся з асноўнай камандай дынамаўцаў, аднак гуляў за дубль, за асноўную каманду згуляў толькі ў адным матчы Кубка Беларусі.

У чэрвені 2022 года стаў трэніравацца дзяржынскім «Арсеналам» і ў ліпені быў узяты клубам у арэнду[6]. Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды, аднак у кастрычніку атрымаў траўму і выбыў да канца сезона.

У студзені 2023 года адправіўся на прагляд у «Гомель»[7], а ў сакавіку 2023 года зноў далучыўся да «Арсенала», стаўшы іграком каманды ўжо на трывалай аснове[8]. У студзені 2024 года перайшоў у брэсцкае «Дынама»[9].

8 студзеня 2025 года барысаўскі «БАТЭ» аб’явіў аб падпісанні Уладзіслава[10].

Міжнародная кар’ера

26 сакавіка 2019 года дэбютаваў у матчы за моладзевую зборную Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Літвы (1:0).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 дубль Дынама Беларусь 12 0
2018 дубль Дынама Беларусь 27 1
2019 Д1 Дынама Беларусь 4 0
2020 (пач.) дубль Дынама Беларусь 2 1
2020 Д2 Лакаматыў Беларусь 18 0
2021 дубль Дынама Беларусь 17 3
2022 (1) дубль Дынама Беларусь 4 0
2022 (2) Д1 Арсенал Беларусь 8 0
2023 Д2 Арсенал Беларусь 23 1
2024 Д1 Дынама (Брэст) Беларусь 26 2
2025 Д1 БАТЭ Беларусь

Крыніцы

  1. а б Vladislav Lyakh // Transfermarkt — 2000.
  2. https://fcbate.by/team/base/159
  3. https://www.pressball.by/footballstat/vladislav_lyakh/
  4. Защитник минского "Динамо" Лях отдан в аренду (руск.). football.by (9 красавіка 2020). Праверана 5 снежня 2023.
  5. Лях и Петров покинули гомельский "Локомотив" (руск.). football.by (29 лістапада 2020). Праверана 5 снежня 2023.
  6. Минское "Динамо" отдало в аренду трех игроков (руск.). football.by (1 ліпеня 2022). Праверана 5 снежня 2023.
  7. Санец, Ижаковский и Лях проходят просмотр в "Гомеле" (руск.). football.by (21 студзеня 2023). Праверана 5 снежня 2023.
  8. "Арсенал" и Владислав Лях продлили сотрудничество (руск.). football.by (2 сакавіка 2023). Праверана 5 снежня 2023.
  9. Брестское "Динамо" объявило о подписании защитника "Арсенала" (руск.). football.by (10 студзеня 2024). Праверана 17 студзеня 2024.
  10. БАТЭ объявил о подписании защитника брестского "Динамо" (руск.) (8 студзеня 2025).
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya