Ілья Фёдаравіч Калпачук
Ілья Калпачук (нар. 9 кастрычніка 1990, Бяроза) — беларускі футбаліст, абаронца брэсцкага «Дынама». Клубная кар’ераВыхаванец бярозаўскай ДЮСШ, пачынаў кар’еру ў складзе дубля мінскага «Дынама». З 2010 года выступаў за брэсцкае «Дынама», гуляў пераважна за дубль, у Вышэйшай лізе правёў 5 матчаў. У 2012 стаў іграком пінскай «Хвалі». Здолеў замацавацца ў асноўным складзе пінчукоў, за два гады згуляў у 52 матчах, забіў 4 галы. У сезоне 2013 быў капітанам пінскай каманды. У снежні 2013 года перайшоў у «Гомель»[3]. Аднак не здолеў замацавацца ў гомельскім клубе і ў сакавіку 2014 года на правах арэнды перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт». У якасці іграка асновы дапамог «Граніту» перамагчы ў Першай лізе. Па заканчэнні тэрміну арэнды ў снежні 2014 года вярнуўся ў «Гомель»[4]. У лютым 2015 года, пакінуўшы «Гомель», перайшоў у «Гарадзею»[5]. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на наступны сезон[6], але на полі ў сезоне 2016 з’яўляўся рэдка. У першай палове сезона 2017 не з’яўляўся на полі ў асноўнай камандзе «Гарадзеі», выступаў толькі за дубль. У ліпені 2017 года перайшоў у літоўскі клуб «Атлантас» з Клайпеды[7], пакінуў яго па заканчэнні сезона 2017. У першай палове 2018 года не гуляў, аднаўляючыся ад траўмы. У жніўні 2018 года далучыўся да іншага літоўскага клуба — «Каўна Жальгірыса». У снежні 2018 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком брэсцкага «Руха»[8]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу. У першай палове 2020 года заставаўся іграком асновы, са жніўня стаў радзей з’яўляцца на полі. У студзені 2021 года пакінуў «Рух»[9]. У лютым 2021 года падпісаў кантракт з казахстанскім клубам «Жэтысу»[10]. У студзені 2022 года пачаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама» і ў лютым афіцыйна папоўніў склад клуба[11]. У сезоне 2022 гуляў пераважна ў стартавым складзе дынамаўцаў. У студзені 2023 года падоўжыў пагадненне з брэсцкім клубам[12]. У студзені 2024 года падпісаў новы кантракт з «Дынама»[13]. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Грамадзянская пазіцыяПасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[14]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia