Эдгар Станіслававіч Аляхновіч
Эдгар Аляхновіч (нар. 17 мая 1987, Брэст) — беларускі футбаліст, паўабаронца брэсцкага «Дынама». Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2013—2014). Клубная кар’ераВыхаванец брэсцкай СДЮШАР-5, па заканчэнні якой, аднак, Эдгара адмовіліся браць у дубль мясцовага «Дынама». Таму ён паступіў у ВНУ на праграміста. Але праз некаторы час ўсё ж такі далучыўся да дубля брэсцкага клуба. У 2007 годзе дэбютаваў у асноўнай камандзе, а на наступны год стаў трывалым іграком асновы «Дынама». У снежні 2009 года стаў іграком барысаўскага БАТЭ. У складзе БАТЭ стаў выступаць на пазіцыі апорнага паўабаронцы, але нярэдка далучаўся да атак сваёй каманды, забіў даволі шмат галоў прыгожымі ударамі здалёк. У сезоне 2013 Эдгар, які да таго гуляў выключна паўабаронцу, стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі правага абаронцы. У выніку амаль увесь сезон правёў на гэтай пазіцыі, толькі зрэдку выступаючы ў апорнай зоне. У ліпені 2013 года падоўжыў кантракт з БАТЭ да 2016 года[4]. У сезоне 2014, пасля вяртання ў каманду Анры Хагуша, страціў месца правага абаронцы. У пачатку сезона звычайна толькі выхадзіў на замену, але ўлетку стаў з’яўляцца ў стартавым складзе ў апорнай зоне. З верасня, аднак, зноў стаў толькі выхадзіць на замену. У канцы сезона 2014 вярнуўся на пазіцыю правага абаронцы. У сезоне 2015 страціў месца ў асноўным складзе, стаў з’яўляцца на полі эпізадычна. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[5]. У чэмпіянаце 2016 правёў усяго 5 матчаў за асноўную каманду, пасля чаго быў пераведзены ў дубль. У студзені 2017 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[6]. У складзе салігарчан замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы. У студзені 2018 года з’явілася інфармацыя, што Аляхновіч можа пакінуць «Шахцёр», пазней футбаліст не трапіў на замежны збор каманды[7]. У лютым 2018 года на правах арэнды стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[8], дзе быў іграком асновы. У снежні 2018 года вярнуўся з арэнды ў «Шахцёр»[9], але неўзабаве пакінуў салігорскі клуб па заканчэнні кантракта[10]. У студзені 2019 года стаў іграком мінскага «Дынама»[11]. У сезоне 2019 шмат прапусціў з-за траўмы, пазней вярнуўся на поле і стаў трывалым іграком асновы, а таксама капітанам каманды. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»[12]. Са студзеня 2021 года трэніраваўся з брэсцкім «Дынама» і ў лютым падпісаў з ім кантракт[13]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды і стаў яе капітанам. У лютым 2022 года падоўжыў пагадненне з клубам[14]. У снежні 2022 года падпісаў новы кантракт з «Дынама» да канца 2024 года[15]. Міжнародная кар’ера21 сакавіка 2013 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Іарданіі. Дасягненні
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia