Яраслаў Паўлавіч Арашкевіч
Яраслаў Арашкевіч (нар. 8 верасня 2000, Брэст) — беларускі футбаліст, абаронца брэсцкага «Дынама». Клубная кар’ераВыхаванец брэсцкага «Дынама», з 2016 года пачаў выступаць за дубль клуба, на наступны год замацаваўся ў рэзервовай камандзе. У ліпені 2018 года перайшоў у брэсцкі «Рух», дзе стаў звычайна выхадзіць на замену, дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. У 2020 годзе стаў гуляць пераважна за дубль «Руха». 6 чэрвеня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Іслачы» (1:1), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў з’яўляцца ў асноўнай камандзе, часам у стартавым складзе. У студзені 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама» і ў лютым быў арандаваны гэты клубам[3]. Трывала з’яўляўся на полі ў складзе брэсцкай каманды, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У снежні 2021 года вярнуўся з арэнды ў «Рух»[4]. У пачатку 2021 года рыхтаваўся да новага сезона разам з «Рухам», а пасля таго як клуб зняўся з Вышэйшай лігі ў сакавіку 2022 года зноў быў аддадзены ў арэнду ў «Дынама»[5], дзе стаў трывалым іграком асновы. У чэрвені 2022 года быў адкліканы з арэнды[6] і хутка ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[7], дзе стаў выкарыстоўвацца ў якасці абаронцы. У 2022 годзе пераважна выхадзіў на замену, у пачатку 2023 года гуляў у стартавым складзе, а з мая страціў месца ў аснове. У ліпені 2023 года перайшоў у баснійскі клуб «Вележ» з Мостара[8][9]. У снежні 2023 года пакінуў «Вележ», так і не згуляўшы за яго[10]. У студзені 2024 года вярнуўся ў брэсцкае «Дынама»[11]. Міжнародная кар’ера2 верасня 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Ісландыі (1:2) і быў заменены ў другім тайме. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia