Дзмітрый Мікалаевіч Дудар
Дзмітрый Дудар (нар. 8 лістапада 1991, Гродна) — беларускі футбаліст, брамнік брэсцкага «Дынама». Клубная кар’ераВыхаванец гродзенскай ДЮСШ Белкард і мінскага РДВАР, з 2008 года пачаў гуляць за дубль мінскага «Дынама». У 2010 годзе атрымаў траўму, з-за якой не гуляў на працягу паловы года. Пасля аднаўлення ад траўмы з сярэдзіны 2011 года выступаў за гродзенскі «Белкард», у сезоне 2012 стаў асноўным брамнікам каманды ў Другой лізе. У сезоне 2013 быў іграком светлагорскага «Хіміка» ў Першай лізе. У сакавіку 2014 года перайшоў у брэсцкае «Дынама»[4], дзе стаў другім брамнікам пасля Канстанціна Рудзянка. Сезон 2015 пачаў у якасці дублёра Валерыя Фамічова, але пасля яго зыходу з каманды ў чэрвені стаў асноўным брамнікам. У студзені 2016 года перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт»[5]. У ліпені 2016 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі «Граніта» пакінуў клуб і перайшоў у «Слуцк»[6], дзе ў сувязі з траўмай Артура Лясько стаў асноўным брамнікам. У сезоне 2017 чаргаваўся ў браме слуцкай каманды з Барысам Панкратавым. У снежні 2017 года, пакінуўшы «Слуцк», падпісаў аднагадовы кантракт з «Гомелем»[7]. У складзе «Гомеля» стаў асноўным брамнікам, выцесніўшы Алега Кавалёва. У снежні 2018 года падоўжыў пагадненне з гомельскім клубам на сезон 2019[8]. Аднак, у сезоне 2019 выступаў пераважна за дубль, згуляў за асноўную каманду толькі ў адным матчы. У ліпені 2019 года пакінуў гомельскі клуб[9]. Неўзабаве пасля сыхода з гомельскай каманды стаў іграком гродзенскага «Нёмана»[10], дзе замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка. У студзені 2021 года на год падоўжыў кантракт з «Нёманам»[11]. У сезоне 2021 з’яўляўся на полі нерэгулярна, чаргаваўся ў складзе з Сяргеем Курганскім і Артурам Маліеўскім. У студзені 2022 года перайшоў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ»[12]. У сезоне 2022 быў асноўным брамнікам каманды. У сакавіку 2023 года з-за забароны Міністэрства спорту і турызму не трапіў у заяўку «Тарпеда-БелАЗ» на сезон і не ўдзельнічаў у афіцыйных матчах каманды, толькі ў жніўні вярнуўся ў склад, аднак не выхадзіў на поле, заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клуб[13]. У студзені 2024 года афіцыйна быў дапушчаны да прафесійнай дзейнасці спартсмена ў Беларусі камісіяй пры Генпракуратуры[14]. У ліпені 2024 года падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама»[15]. Міжнародная кар’ераУ маі 2010 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20) на міжнародным турніры ў Партугаліі. У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Грамадзянская пазіцыяПасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[16]. Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia