Маладзечанскі замак
Маладзечанскі замак — фартыфікацыйнае збудаванне ХIV-ХVIII стагоддзяў у Маладзечне, на правым балоцістым беразе Ушы. АрхітэктураУмацаванне размяшчалася на востраве, будаўнікі ўдала выкарысталі нізкі балоцісты рэльеф і прыродныя перашкоды. Да месца будаўніцтва была пракладзена грэбля, на балоце бярвёнамі вымашчаны ўчастак 120х80 м і насыпана са жвіру і пяску пляцоўка вышынёй 4 м. Па краі пляцоўкі ўзведзены пясчана-гліняны вал вышынёй да 3,5 м і шырынёй 11 м. На вале стаялі драўляныя абарончыя сцены і вежы, у тым ліку брама. Акружаў замак роў з вадой. Па краі рова праходзіў яшчэ адзін вал, у аснову якога закладвалі валуны. У XVII ст. замак мадэрнізаваны, каля падножжа валоў пастаўлены агароджа з завостраных калоў, замест вуглавых веж пабудаваны бастыёны галандскага тыпу, што адпавядала зменам у тактыцы аблогі. Для прадухілення апаўзання зямлі каля падножжа бастыёнаў была агароджа слупавой канструкцыі, якая таксама мела і функцыю перашкоды. У месцах прымыкання валу да брамы насып быў арміраваны каменнымі сценкамі. На двары замка быў невялікі каменны храм, які існаваў на працягу ХVI-ХVIII ст., паводле археалагічныя раскопак, ён меў памеры 11х24 м і быў аздоблены фрэскамі. Гісторыя![]() 16 снежня 1388 года ў Маладзечанскім замку ноўгарад-северскі князь Дзмітрый Альгердавіч падпісаў прысяжную грамату каралю Уладзіславу Ягайлу, грамата лічыцца першай пісьмовай згадкай Маладзечна. У розныя часы яго ўладальнікамі былі князі Заслаўскія, Мсціслаўскія, Сангушкі, Кішкі, Агінскія. У 1519 (двойчы) і 1533 гадах замак трымала ў аблозе маскоўскае войска (з наўгародскіх і пскоўскіх дзяцей баярскіх) на чале з князем М. Кісліцай і, напэўна, спаліла яго. Сляды агню ў археалагічным профілі замкавага вала і культурным слоі пацвярджаюць шматразовыя пажары ўмацаванняў. У 1567 годзе ў Маладзечне праходзілі папярэднія перагаворы паміж прадстаўнікамі ВКЛ і Польшчы аб умовах заключэння Люблінскай уніі. У пачатку ХVІІ ст. уладальнікам Маладзечна быў Леў Сапега. Ёсць меркаванне, што Карл XII у час Паўночнай вайны пабываў у Маладзечанскім замку. У ХVІІІ ст. Маладзечна належала князям Агінскім. У замку знаходзілася іх рэзідэнцыя, пабудаваны палац, дзе сабрана багатая бібліятэка і калекцыя карцін. Створаны садова-паркавы ансамбль са штучнымі сажалкамі, узгоркамі, каналамі, аранжарэямі з апельсінамі, ананасамі, лімонамі і гранатамі. Пад час французска-расійскай вайны 1812 года напалеонаўскія войскі двойчы прайшлі праз Маладзечна — пры наступленні на Маскву ў чэрвені і пры адступленні ў лістападзе 1812 года. 22 лістапада (старога стылю) атрады рускай арміі пад камандаваннем А. Ярмолава, Я. Чапліца, а таксама казакі М. Платава разбілі французаў пад Маладзечнам. Маладзечанскі бой стаў апошнім у зімовай кампаніі 1812 года. Страты ў вайне 1812 года былі вельмі вялікімі, замак напалову разбураны. На пачатку ХІХ ст. Міхал Клеафас Агінскі не раз наведваў свайго дзядзьку ў Маладзечне, а пасля яго смерці, вясной 1814 года, стаў уладальнікам Маладзечанскага замка. Міхал Клеафас не рамантаваў палаца, перадаў палову будынка з бібліятэкай і калекцыяй музычных інструментаў дваранскаму пяцікласнаму павятоваму вучылішчу. У канцы ХІХ ст. замак прыйшоў у поўны заняпад. Сучасны станНа месцы замка засталіся толькі земляныя валы, якія лічацца археалагічным помнікам. Паводле дзяржпраграмы «Замкі Беларусі», да 2014 года мусіла быць праведзена добраўпарадкаванне тэрыторыі Маладзечанскага замчышча. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia