Манфрэд Штэрн
Манфрэд (Мойшэ) Штэрн (ням.: Manfred (Moses) Stern; 1896 — 18 лютага 1954) — дзеяч камуністачнага руху, супрацоўнік Камінтэрна і агент ГРУ. БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Валока пад Чарнаўцамі на Букавіне, якая ў той час была часткай Аўстра-Венгерыі. Паходзіў з яўрэйскай сям’і. Змагаўся ў Першай сусветнай вайне, трапіўшы ў рускі палон. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі Штэрн вызваліўся і ўступіў у Чырвоную Армію. У якасці камісара ўзначаліў партызанскі атрад, які дзейнічаў супраць войск Аляксандра Калчака. У 1920—1921 гадах камандаваў брыгадай. Ваяваў у Манголіі супраць войск Рамана Унгерн фон Штэрнберга. Абраны ва ўстаноўчы сход Далёкаўсходняй рэспублікі. Пасля грамадзянскай вайны Штэрн спачатку вучыўся ў Маскве ў вышэйшай кадравай школе КПСС. У 1923 годзе ён быў накіраваны ў Германію для дапамогі ў стварэнні ваенна-палітычнага апарату КПГ (па лініі Камінтэрна). Служыў у званні брыгаднага генерала пад кодавым прозвішчам Лазар Штэрн у якасці ваеннага саветніка Альберта Шрайнера. Прымаў удзел у Гамбургскім паўстанні. У 1924 годзе Штэрн вярнуўся ў Маскву і вучыўся ў Ваеннай акадэміі імя Фрунзэ. Пасля стаў супрацоўнікам ГРУ і праводзіў навучанне членаў кампартыі Германіі. У 1929 годзе накіраваны ў Нью-Ёрк і ўзначаліў там нелегальную рэзідэнцыю ГРУ. Дзейнічаў пад кодавым імем Марк Зільберт і стварыў сетку агентаў. У 1932 годзе адправіўся ў Шанхай, дзе служыў ваенным саветнікам Савецкай Кітайскай Рэспублікі. Спрабаваў заключыць саюз паміж Чырвонай Арміяй Кітая і войскамі Чан Кайшы. У 1935 годзе вярнуўся з Маскву і ненадоўга працаваў у Ота Куўсінена ў сакратарыяце Камінтэрна. У верасні 1936 года накіраваўся у Іспанію пад выглядам канадскага грамадзяніна аўстрыйскага паходжання пад імем Эміліа Клебер. Першапачаткова выконваў абавязкі ваеннага саветніка. У кастрычніку ўзначаліў XI Інтэрнацыянальную брыгаду[2]. Пасля камандаваў XII Інтэрбрыгадай. Адыграў важную ролю ў ходзе абароны Мадрыда. У генерала склаліся напружаныя адносіны з кіраўніцтвам Іспанскай Рэспублікі. Напрыклад, ён выступаў супраць бессэнсоўных штурмаў непрыступных пазіцый. У сваю чаргу іспанскія генералы і чыноўнікі абвінавацілі Клебера ў тым, што ён стварыў вакол сябе ажыятаж у прэсе з-за жадання славы. У студзені 1937 года Штэрна вярнулі ў СССР[3]. Неўзабаве яго арыштавалі. На допытах у НКУС Штэрна прымусілі прызнацца, што ён сабатаваў Гамбургскае паўстанне і быў агентам Германіі ў Іспаніі. Таксама яго абвінавачвалі ў трацкізме. У маі 1939 года Ваенная калегія Вярхоўнага суда СССР прыгаварыла генерала да 15 гадоў пазбаўлення волі. У лістападзе 1945 года мужчыну асудзілі яшчэ на 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў за тое, што ён і восем таварышаў па-ранейшаму прытрымліваліся «антысавецкіх поглядаў». Напярэдадні смерці Штэрна перавялі ў лягер Сасноўка на крайняй поўначы Сібіры, дзе ён і памёр. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia